У Аўстраліі пастаўлены спектакль па п’есе пра трагедыю на расійскай падводнай лодцы «Курск», якая затанула ў жніўні 2000 г. у Баранцавым моры падчас вучэнняў.

Аўтар п’есы — аўстралійскі рэжысёр з беларускімі каранямі Саша Яновіч — збіраў матэрыялы каля сямі гадоў.

За гэты час ён двойчы наведваў Расію, прывёз мноства кніг і відэафільмаў, сустракаўся з сем’ямі падводнікаў і нават змог атрымаць песню Барыса Грабеншчыкова «Мертвые матросы не спят» для музычнага суправаджэння пастаноўкі.

«Дзевяць гадоў таму ўсе СМІ сачылі за выратавальнай аперацыяй. Я не адыходзіў ад экрана тэлевізара, спадзяваўся на цуд, суперажываў тым, хто чакаў сваіх мужоў, сыноў, братоў».

У спектаклі Яновіча выкарыстаныя сапраўдныя расійскія мундзіры і некаторы рэквізіт — тое, што ахвяравалі сем’і падводнікаў.

Паглядзець пастаноўку зараз могуць жыхары штатаў Квінсленд і Новы Паўднёвы Уэльс, Мясцовыя крытыкі ўжо назвалі спектакль адной з найлепшых тэатральных пастановак году.

***

Саша Яновіч нарадзіўся ў Мінску, вышэйшую адукацыю атрымаў у Польшчы, ад 2000 г.э жыве ў Аўстраліі.

Вядомы не толькі як рэжысёр, але і пісьменнік, актор, журналіст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?