Партыя камуністаў Беларуская можа быць перайменавана ў Беларускую партыю аб'яднаных левых «Справядлівы свет».

Рашэнне аб вынясенні гэтай назвы партыі на разгляд другога пасяджэння XIV з'езда ПКБ 25 кастрычніка прыняў у нядзелю закрыты пленум ЦК.

Першае пасяджэнне з'езда ПКБ прайшло 23 мая. На ім абмяркоўваліся пытанні перайменавання партыі, унясення змяненняў у статут, фармату ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Па выніках рэйтынгавага галасавання былі вызначаны тры варыянты новай назвы ПКБ — Беларуская партыя левых, Партыя дэмакратыі і справядлівасці і Партыя «Радзіма».

«Пленум вырашыў зрабіць кампіляцыю з гэтых трох назваў, — сказаў сакратар ЦК ПКБ Валерый Ухналёў.

— У назве мы адлюстравалі, што знаходзімся ў левым спектры палітычных сіл. Таксама мы спадзяёмся, што ў партыю пяройдуць людзі з іншых структур або з партый, якія не пройдуць рэгістрацыю. Што да назвы «Справядлівы свет», то, на наш погляд, гэта сінонім справядлівага, сацыялістычнага, камуністычнага грамадства, аб імкненні да якога напісана ў статуце партыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?