У ходзе «асабістай сустрэчы» з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам у Нью‑Йорку міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў перадаў яму запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь,

паведаміла 26 верасня прэс‑служба замежнапалітычнага ведамства краіны.

У ходзе сустрэчы былі таксама абмеркаваныя пытанні, звязаныя з прасоўваннем у ААН шэрагу беларускіх ініцыятыў. Мартынаў падзякаваў Пан Гі Муну за асабісты ўдзел у прасоўванні ідэі аб неабходнасці міжнароднага партнёрства ў барацьбе з гандлем людзьмі і звярнуўся з просьбай аб прыцягненні экспертнага патэнцыялу ААН да актыўнага ўдзелу ў распрацоўцы глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі, ініцыятыва прыняцця якога належыць Беларусі. Акрамя таго, Мартынаў і Пан Гі Мун абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння Беларусі і ААН у галіне аднаўляемай энергетыкі.

Сяргей Мартынаў, які ўзначаліў беларускую дэлегацыю на 64‑й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, правёў двухбаковыя сустрэчы з міністрамі замежных спраў Аўстраліі, Аўстрыі, Ірана, Казахстана, Намібіі, Філіпін, у ходзе якіх абмеркаваны «рознапланавыя пытанні двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?