Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў 29 верасня наведае Беларусь. Пра гэта паведамляюць РІА Навіны.

Ён прыбудзе ў Баранавічы (Брэсцкая вобласць), дзе разам з Аляксандрам Лукашэнкам будзе прысутнічаць на завяршэнні беларуска‑расійскіх аператыўна‑стратэгічных вучэнняў «Захад‑2009».

Цяпер Мядзведзеў знаходзіцца на палігоне Балтыйскага флоту «Хмелеўка» ў Калінінградскай вобласці, дзе таксама праходзяць сумесныя вучэнні.

Прэс‑служба кіраўніка Беларусі сустрэчу Лукашэнкі і Мядзведзева ў Баранавічах пакуль афіцыйна не пацвярджае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?