28.09.2009 / 15:41

ТБМ прапануе 2010 зрабіць Годам роднай мовы 7

Таварыства беларускай мовы падрыхтавала зварот да кіраўніка дзяржавы з прапановай абвесціць наступны год Годам роднай мовы.

Таварыства беларускай мовы падрыхтавала зварот да кіраўніка дзяржавы з прапановай абвесціць наступны год Годам роднай мовы. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Зварот быў прыняты ў нядзелю. Пасля падрыхтоўкі сакратарыятам ТБМ пераліку мерапрыемстваў, якія неабходна правесці ў Год роднай мовы, дакумент перададуць кіраўніку дзяржавы.

Таксама на тым тыдні беларуская дэлегацыя на IV Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД у Кішынёве падтрымала ініцыятыву Арменіі па абвяшчэнні 2011 Годам гісторыка-культурнай спадчыны. Гэтае пытанне яшчэ будуць разглядаць кіраўнікамі ўсіх краін Садружнасці.

2009 быў абвешчаны ў Беларусі Годам роднай зямлі.

КМ

0
Янка / Адказаць
28.09.2009 / 15:50
ага, "годом родного языка"...
0
2 Янка / Адказаць
28.09.2009 / 16:15
Русского?
0
Янка / Адказаць
28.09.2009 / 16:27
Не, "белорусского". Для іх "год родная зямлі" стаўся "годом родной земли" - ўсе бігборды пра гэты год па-расейску. так і тут будзе, відаць. Альбо будуць усіх масава вучыць, што такое ровар і імбрычак - каб маскалёў палохаць...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру