Раман Габрыэля Гарсія Маркеса «Сто гадоў адзіноты», выдадзены ў 1967 годзе, прызнаны творам, які найбольш паўплываў на літаратуру апошніх дваццаці пяці гадоў. Пра гэта паведамляе міжнародны літаратурны часопіс Wasafiri.
Рэдакцыя часопіса апытала 25 пісьменнікаў. Сярод іх індыйскія літаратары Індра Сінха, Аміт Чаўдхуры, бельгійка Чыка Унігвэ, брытанец Блэйк Морысан.
Следам за раманам калумбійца ідуць «Лаліта» Уладзіміра Набокава, «Мары майго бацькі» Барака Абамы.
Прачытаць іншы раман Маркеса — «Каханне падчас халеры» — у перакладзе на беларускую мову Карласа Шэрмана можна тут.
КМ паводле lenta.ru