28.09.2009 / 20:57

Паланскі: драма даўжынёю ў жыццё 4

Уладальнік «Пальмавай галіны», «Оскара» і «Залатога льва» перажыў гета, смерць маці ў канцлагеры Асвенцім, крывавае забойства жонкі рэлігійным маньякам, а таксама спрэчнае абвінавачванне ў згвалтаванні.

«Кіно павінна прымусіць вас забыць, што вы сядзіце ў кінатэатры», — сказаў колісь Раман Паланскі. І праўда: яго стужкі драматычныя, поўныя нечаканых вынаходак, якія зачароўваюць. Аднак жыццё рэжысёра выяўляецца яшчэ драматычнейшым за ўсе ўзвівы кінематаграфічных сюжэтаў. Уладальнік «Пальмавай галіны», «Оскара» і «Залатога льва» перажыў гета, смерць маці ў канцлагеры Асвенцім, крывавае забойства жонкі рэлігійным маньякам, а таксама спрэчнае абвінавачванне ў згвалтаванні.

slashfilm.com

Раман Паланскі пачынаў як актор: першы фільм у аўтара «Пана Тадэвуша» Анджэя Вайды, фільм «Пакаленне» (1955). Потым рэжысёрскія курсы ў Гданьску. У 1962 годзе на Радзіме ў Польшчы здымае свой першы поўнаметражны фільм, трымценнік «Нож у вадзе», які атрымаў «Оскара» як найлепшая замежная стужка.

У 1968 г. Паланскі здымае жахалку пра ахвяраў сатанінскага культу «Дзіця Размары». Не паспеўшы спажыць першую славу ў Галівудзе, у 1969 годзе Паланскі даведваецца, што яго жонку і трох сяброў забілі члены рэлігійнай секты, якой верхаводзіў Чарльз Мэнсан.
Пасля смерці жонкі Паланскі з’язджае ў Еўропу. Трагедыя моцна паўплывала на далейшую творчасць рэжысёра, што ўвасобілася ў такіх стужках, як «Макбет» (1971), працяг «Дзіця Размары» «Жыхар» (1976), а таксама ў драме пра садамазахісцкія адносіны «Горкая поўня» (1992).

На гэтым злыбеды рэжысёра не скончыліся.

У 1977 годзе яго асудзілі за згвалтаванне 13‑гадовай дзяўчыны ў доме, які належаў Джэку Нікалсану. Паланскі часткова прызнаў віну, але неўзабаве ўцёк з ЗША ў Брытанію, а потым, каб пазбегнуць высылкі, у Францыю.
Адбываецца доўгі перапынак у кар’еры. У 1999 годзе Раман Паланскі здымае містычны трылер «Дзявятая брама», у якой галоўную ролю грае Джоні Дэп.

Пры канцы 90‑х Паланскі звяртаецца да блізкай яму тэмы Галакосту. У выніку ён выкарыстаў у якасці літаратурнай асновы не ўласныя ўспаміны, а аповед Уладыслава Шпільмана, таленавітага польскага піяніста, што перажыў жахі Варшаўскага гета, і якога выратаваў нямецкі афіцэр. «Піяніст» здабыў «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафэсту, а актор, які граў галоўную ролю, Эдрыен Броўдзі, зрабіўся самым маладым уладальнікам «Оскара» за найлепшую мужчынскую ролю.

У верасні 2009 года Паланскі прыбыў у Швейцарыю, каб атрымаць рэжысёрскую ўзнагароду. 26 верасня арганізатары кінафэста ў Цюрыху паведамілі прэсе, што рэжысёр быў арыштаваны па ордэры, датаваным 1978 годам.

Лявон К

0
Мікалай / Адказаць
28.09.2009 / 22:35
Ужо другі бязглузды артыкул пра Паланскага. Лявоне, вы б не казалі пра "таксама спрэчнае абвінавачванне ў згвалтаванні. ", калі б паглядзелі судовыя стэнаграмы з працэсу згвалтавання Паланскім дзяўчыны. Усё ёсць у адкрытым доступе ў інтэрнэце. Трэба раздзяляць мух ад катлетаў (с) Пуцін. Тое, што ён неблагі рэжысэр не дае аўтаматычна права рабіць (гнюсныя) злачынствы і не быць пакараным.
0
2 Мікалай / Адказаць
28.09.2009 / 23:35
Калі вы не юрыст, дык не рабіце выгляд, быццам разумееце сутнасць падобных абвінавачанняў. Інакш вы бы разумелі, што справа не аб згвалтаванні, а аб "згвалтаванні паводле статутнага права". "Згвалтаванне паводле статутнага права" (у нашым праве, половое сношения с лицом, не достигшим половой зрелостине, арт. 168 УК) не азначае, што нешта адбылося без узаемнай згоды ўдзельнікаў ці нават па ўласнай ініцыятыве не дасягнуўшага палавой зрэалаці асобы. Проста па законе лічыцца, што да дасягнення 16 гадоў асоба ўвогуле не ў стане даць законна гэткую згоду, а таму усё адбываецца без законнай згоды бакоў. Адсюль англ. назва "згвалтаванне паводле статутнага права", не блытаць са згвалтаваньнем. "Изнасилование заведомо малолетней" гэта арт. 166-3, ад 8 да 15, "Понуждение к действиям сексуального характера" "в отношении заведомо несовершеннолетнего (несовершеннолетней)" гэта арт. 170-2, ад 3 да 6. Аднак па арт 168 - усяго толькі ограничение свободы на срок от 2 до 4 лет или лишение свободы на срок от 2 до 5 . Па амерыканскім праве аднак пакаранне кумулятыўна за кожны эпізод, і па сукупнасці Паланскаму свеціць пажыццёвае. У РБ яму бы далі магчыма 2 гады абмежавання свабоды і нават бы не пасадзілі. Зразумела? :)
0
Тубылец / Адказаць
29.09.2009 / 00:02
Англічане і амерыканцы могуць называць Палянскага Паланскім. Нават расейцы. Беларусам не варта. Палянскі, ён і ў Валожыне Палянскі. І ўвогуле, матка ягоная Була Кац (Bulla Katz) нарадзілася ў Беларусі: http://books.google.com.by/books?id=ppie4hEdGdwC&pg=PA173&lpg=PA173&dq=%22Bula+Katz%22+polanski&source=bl&ots=e9-PVGS2Yk&sig=zIFA1h4JeOWgAR4x8QQ9OnKxrZA&hl=be&ei=nSHBSsSIJpO1sgac15wd&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=1#v=onepage&q=%22Bula%20Katz%22%20polanski&f=false
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру