Пра гэта міністар замежных справаў Польшчы Ганна Фатыга заявіла ў інтэрвію міжнароднаму інтэрнэт-парталу «Wider Europe», якое абнародавана 31 ліпеня.

Паводле яе, Польшча зацікаўленая ў нармалізацыі стасункаў зь Беларусьсю. «Нашы народы аб’ядноўвае агульная гісторыя, блізкасьць моў, агульныя традыцыі, шматвяковыя эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі», – зазначыла міністар.

Яна, аднак, дадала, што «ў імя далейшага разьвіцьця двухбаковых адносінаў, а таксама прымаючы да ўвагі агульнапрынятыя эўрапейскія стандарты, беларускія ўлады павінны спыніць ужываньне рэпрэсіяў у дачыненьні да апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, а таксама адмовіцца ад практыкі стварэньня нэгатыўнага вобразу Польшчы ў афіцыйных беларускіх сродках масавай інфармацыі», – заявіла кіраўнік польскага зьнешнепалітычнага ведамства.

Паводле спадарыні Фатыгі, сур’ёзны неспакой уладаў Польшчы выклікае «парушэньне ўладамі Беларусі грамадзянскіх правоў, у тым ліку права на свабоду слова, на атрыманьне інфармацыі зь незалежных крыніц, свабоды дзейнасьці прафсаюзаў, права на вядзеньне свабоднай гаспадарчай дзейнасьці». «Яшчэ адной важнай праблемай зьяўляецца становішча польскай меншасьці ў Рэспубліцы Беларусь», – заявіла кіраўнік польскага МЗС.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0