14 лістапада 2009 года ў Маладзечне і Маладзечанскім раёне ўводзіцца шасцізначная нумарацыя і мяняецца тэлефонны код горада.

Як паведамляе прэс‑служба «Белтэлекама», да пяцізначных нумароў тэлефонаў дадаецца лічба «7», а код горада будзе «8017 6» замест старога «8017 73».

Тэлефанаваць у Маладзечна і Маладзечанскі раён у межах Беларусі трэба будзе наступным чынам: 8017 6 7ХХХХХ. Міжнародны фармат набору: + 375 17 6 7ХХХХХ.

Як растлумачылі ў «Белтэлекаме», змена нумарацыі абумоўлена пашырэннем нумарной ёмістасці на АТС Маладзечанскага раёна і павелічэннем абаненцкай базы тэлефоннай сеткі.

Пераход на новую нумарацыю пачнецца ў 00.00 14 лістапада. Пры памылковым наборы нумара аўтаінфарматар паведаміць правільны парадак набору.

Пры неабходнасці служба даведкі 153 (бясплатная) праінфармуе абанентаў аб змене парадку набору нумароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?