У Рагачове супрацоўнікі міліцыі затрымалі старшыню Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова.

Як паведаміў БелаПАН лідэр гомельскай кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сіл Уладзімір Кацора, 29 верасня ў райцэнтры актывісты апазіцыі распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы, у прыватнасці бюлетэнь «Сацыяльная абарона», выданы гомельскімі дэмакратамі. Паводле слоў Кацоры, да Палякова «падышла намеснік старшыні Рагачоўскага райвыканкама па ідэалогіі, узяла яго за рукаў і выклікала міліцыю». Супрацоўнікі РАУС даставілі апазіцыянера ў аддзел міліцыі, дзе гэтым часам ён дае тлумачэнні.

Распаўсюджванне ў Рагачове інфармацыйных матэрыялаў праходзіла ў межах кампаніі гомельскай кааліцыі АДС за вяртанне льгот сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?