30.09.2009 / 10:23

Расейскія войскі пакідаюць Беларусь 14

Першыя аўтамабільныя калоны адправіліся дахаты 29 верасня.

Расейскія войскі, што бралі ўдзел у аператыўна‑ стратэгічных вучэннях «Захад‑2009», пачынаюць пакідаць Беларусь.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік прэс‑службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык.

Паводле яго словаў, першыя аўтамабільныя калоны з расейскімі войскамі яшчэ 29 верасня, у апошні дзень вучэнняў, адправіліся дахаты. Першыя чыгуначныя эшалоны пойдуць сёння. У Баранавічах адбудзецца ўрачыстая цырымонія праводзін расейскіх войскаў.

Вячаслаў Матвееў, БЕЛТА

0
Міхаліна / Адказаць
30.09.2009 / 10:36
Ч-В-Р!
0
Сьцяпан / Адказаць
30.09.2009 / 11:27
А тым часам недзе пад Смаленскам баявая Беларуская Гвардыя пераходзіць межы Маскоўшчыны, каб вызваліць ад маскальскага прыгнёту "ісконна беларускіе" землі... У Бранску адбудзецца ўрачыстая цырымонія сустрэчы вызвольных войскаў.
0
Кейстут / Адказаць
30.09.2009 / 11:45
А Кот так спадзяваўся, што яны застануцца! Выйшаў бы на ніўскі форум і з гонарам так: "Я ж вам казаў!" :) А цяпер яшчэ чатыры гады чакаць..
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру