30.09.2009 / 14:14

Мінск у найбліжэйшы час наведае Берлусконі 12

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Італіі Франка Франціні на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

telegraph.co.uk

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Італіі Франка Франціні на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў: «Мы павінны быць гатовы да візіту і максімальна зняць тыя праблемныя пытанні, якія, магчыма, у нас існуюць».

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў італьянскаму госцю за тое, што ён прыехаў у Беларусь. «Мне вельмі важна, каб вы на свае вочы ўбачылі нашу краіну, пагаварылі з нашымі людзьмі, з прадстаўніком Італіі ў Беларусі і зрабілі для сябе адпаведныя высновы, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я вельмі добра помню нашу сустрэчу ў Італіі. Мы доўга тады размаўлялі і абмеркавалі многія пытанні. Я заўважыў, што ў італьянскага кіраўніцтва і ў вас асабіста ёсць пэўны інтарэс да нашай краіны».

«Тады мы вызначылі шэраг пытанняў у сферы эканомікі і палітыкі, якія могуць выклікаць узаемную цікавасць, — дадаў кіраўнік дзяржавы. — Прайшоў час, і добра, што вы тут, мы зможам пракантраляваць тыя пытанні, па якіх дамовіліся»

Лукашэнка наведваў Італію пры канцы красавіка, таксама сустрэўшыся з Бенедыктам XVI.

БЕЛТА

0
Витязь / Адказаць
30.09.2009 / 14:40
Путин похлопотал? :)
0
Bielarus z Liondanu / Адказаць
30.09.2009 / 15:07
Chavajsia pa damach dziauc'aty !
0
ambers / Адказаць
30.09.2009 / 16:45
закідайма яйкамі?ці лепш гнілымі памідорамі?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру