30.09.2009 / 14:48

Генеральным сакратаром ПАРЕ абраны экс-прэм’ер Нарвегіі Ягланд

nrk.no

Новым генеральным сакратаром Рады Еўропы абраны прадстаўнік Нарвегіі Турб’ерн Ягланд,

што некалі займаў пасаду кіраўніка ўрада краіны (1996-1997) ) з 2005 г. старшыня парламента краіны (стортынга).

За яго абранне ў аўторак прагаласавалі 165 дэпутатаў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. За яго суперніка паляка Уладзіміра Цімашэвіча прагаласавалі 80 чалавек.

Ягланд змяніў на пасадзе генеральнага сакратара прадстаўніка Вялікабрытаніі Тэры Дэвіса.

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру