Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры адміністрацыі кіраўніка Беларусі быў праведзены сацыялагічны маніторынг «Грамадская думка аб сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь».

Паводле яго вынікаў, пераважная колькасць беларускіх грамадзян -- 81,2% -- лічыць, што ў цяперашні час цеснае супрацоўніцтва з Расіяй больш за ўсё адпавядае інтарэсам нашай краіны. Акрамя Расіі беларусы хацелі б патрымліваць цесныя кантакты з краінамі Заходняй Еўропы - 35,8%, СНД - 27,7%, Украінай - 26,1%, Кітаем - 25,5%, а таксама краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы - 21,4%.

Значная частка насельніцтва Беларусі, амаль 43%, звязвае паляпшэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы з ўмацаваннем саюза з Расіяй. Разам з тым большасць беларусаў -- 62,9% -- ўпэўненыя, што актывізацыя кантактаў з Захадам адказвае інтарэсам краіны. Амаль чвэрць апытаных лічаць, што для паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі неабходна пашыраць эканамічныя сувязі з заходнімі дзяржавамі.

АП, паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0