Падпісаны ўказ аб памілаванні старшыні праўлення Гандлёвага дому «Ждановічы» Яўгена Шыгалава.

Пра ўказ аб памілаванні журналістам паведамілі ў праваахоўных органах.

Магчыма, Шыгалаву давядзецца зрабіць дадатковыя грашовыя выплаты. Аднак дэталі ўгоды не паведамляюцца. Прадстаўнік пракуратуры заявіў, што Шыгалаў «канечне кампенсуе нанесеную матэрыяльную шкоду».

Вядома, што аб памілаванні Аляксандра Лукашэнку прасіў і дырэктар ГД «Ждановічы» Аляксандр Ралько. Цалкам верагодна, што памілуюць і яго.

Яўгена Шыгалава затрымалі 5 красавіка 2008 года, арыштавалі 7 красавіка. Яму выставілі абвінавачанне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, якія пацягнулі за сабой цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення шкоды экалагічнаму асяроддзю. Мелася на ўвазе, што ён збудаваў вялізны гандлёвы цэнтр без дазволу. Яшчэ да арышту Я.Шыгалаў двойчы перанёс інфаркт міякарда, аперацыю на сэрцы, якую выканалі лонданскія медыкі. У СІЗА ў Шыгалава здарыўся трэці інфаркт.

26 чэрвеня ён быў вызвалены з-пад варты пад заклад 10 мільярдаў рублёў. Праз некаторы час пасля вызвалення Шыгалаў адправіўся на кансультацыю да ангельскіх дактароў. Вярнуўшыся ў Беларусь, ён атрымаў пасведчанне інваліда другой непрацоўнай групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?