У Сьветлагорску спыненыя 26 ліфтаў. Скончыўся тэрмін іх эксплюатацыі, і больш за 2000 месьцічаў падымаюцца ў кватэры пешшу. На колькі месяцаў зацягнецца замена, чыноўнікі разважаюць неахвотна.

Дырэктар Сьветлагорскага філіялу прадпрыемства «Гомельліфт» Аляксандар Прус расказаў, што ліфт выпрацоўвае свой рэсурс праз 25 гадоў эксплюатацыі. Такім ліфтам праводзяць дыягностыку і вызначаюць, ці падлягаюць яны рамонту, ці маюць патрэбу ў замене. Гэта даволі дарагія працэдуры: замена аднаго ліфта каштуе каля 60 мільёнаў рублёў, дыягностыка – паўмільёна. Вось гэтых мільёнаў ліфтавікам катастрафічна не стае…

Жыхары скардзяцца на ліфтавікоў, тыя наракаюць на запазычанасьці па аплаце іх паслуг з боку КЖУП «Сьветач», а камунальнікі кажуць пра недастатковае фінансаваньне зь бюджэту…

Па інфармацыі Сьветлагорскага філіялу «Гомельліфт» працэс замены ліфтавага абсталяваньня займае каля двух месяцаў: ліфты трэба ўкамплектаваць, усталяваць, выпрабаваць… І ўсё гэта на ўмовах перадплаты, таму пэрспэктыва для жыхароў гарадзкіх дзевяціпавярховікаў выглядае бязрадаснай

Паводле Светлогорские вести, bulletinonline.org

у скароце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0