30.09.2009 / 20:51

«Гомельскі маньяк» папаў пад амністыю 4

30 верасня ў судзе Савецкага раёна Гомеля быў абвешчаны прысуд па справе 42-гадовага «гомельскага маньяка». За шэсць згвалтаванняў і спробаў згвалтавання ў 1991—1992 і 2003 г. ён асуджаны на 12,5 гадоў пазбаўлення волі. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Абвінавачаны «спецыялізаваўся» на згвалтаваннях у рабочых інтэрнатах Гомеля — ён забягаў у пакоі, інсцэнуючы, што за ім нехта гоніцца і просячы ратунку. Потым, калі бачыў, што яго ахвяра ў пакоі адна, здзяйсняў згвалтаванне. У 2003 г. падманным шляхам ён на досвітку патрапіў у кватэру жыхаркі Гомеля і, пагражаючы фізічнай расправай яе малым дзецям, згвалціў жанчыну.

У 2005 г. злачынцу асудзілі на восем гадоў за здзяйсненне аналагічнага злачынства і на момант затрымання ў 2009 г. ён адбываў тэрмін у калоніі. Выкрыць яго дапамаглі дадзеныя экспертызаў. На судзе ён цалкам адмаўляў сваю віну.

Па сукупнасці злачынстваў яму было прызначана канчатковае пакаранне — 12,5 гадоў зняволення. Але, улічваючы ўжо адседжаны тэрмін, амністыю, разнастайныя прававыя моманты, сядзець у калоніі яму засталося 2,5 гады.

0
Cikauny / Адказаць
30.09.2009 / 21:42
"маньяк» попаў" Мяньяк, выбачайце, чаго?
0
T-34 / Адказаць
01.10.2009 / 09:35
Затое эканамічныя злачынцы не падлягаюць амністыі: яшчэ адзін цуд нашай сістэмы
0
Сьцяпан / Адказаць
01.10.2009 / 10:34
T-34, Менавіта цуд. Забойцы і гвалтаўнікі хай працягваюць сваю справу - да іх цікавасьці ўладам няма, бо грошай зь іх ня выцягнуць, а нармальныя людзі будуць гніць да сканчэньня свайго тэрміну разам з такімі вылюдкамі. Помню як адна тлустая падлюга з УДЗІНа з вытарашчанымі вачыма заявіла па БТ, што "яны ж грошы чамаданамі могуць нясці, нужна штобы ўсе так дзелалі!". Каб яе саму гэткае няшчасьце не абмінула - адчула бы тады як такія парады накшталт "нясіце грошы чамаданамі" забіваюць апошнюю надзею, веру як у самога асуджанага, так і ў яго родных, калі за душою толькі дабітае аўто і аднапакаёвая хрушчоўка на чатыры чалавекі.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру