Віншуючы старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтао з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння КНР, кіраўнік Беларусі адзначыў, што ва ўмовах глабальнага фінансавага і эканамічнага крызісу кітайская эканоміка прадэманстравала ўстойлівасць да негатыўнага ўздзеяння знешніх фактараў і здольнасць быць лакаматывам працэсу рэфармавання сусветнай фінансавай сістэмы, паведамляе БЕЛТА.

Цікава, што віншаванне амаль даслоўна паўтарае думку, якую пра Кітай выказаў мільярдэр і грамадскі дзяяч Джордж Сорас падчас тэлемаста на 6-м Ялцінскім штогадовым саміце YES.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?