Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч паставіў подпіс пад зваротам да вышэйшых дзяржаўных органаў з патрабаваньнем фактычнай роўнасьці беларускай мовы з расейскай.
30 верасьня, у дзень народзінаў Ніла Гілевіча яго наведалі лідэры «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч і Наста Палажанка.
Яны падарылі спадару Гілевічу прэзэнтаваную ў верасьні кнігу «Маладафронтаўцы». Ніл Гілевіч сказаў, што «ўсьцешаны маладым пакаленьнем і бяз моладзі, якая моцна прагне зьменаў і змагаецца за іх, ягонае жыцьцё было б марным».
Ніл Гілевіч падпісаўся пад зваротам, які інцыяваў "Малады фронт" у межах кампаніі «За — беларускую мову!».
Паводле Зьмітра Дашкевіча, спадар Гілевіч зазначыў, што «палажэньні, выкладзеныя ў звароце -
фактычная роўнасьць беларускай мовы з расейскай і іншыя - гэта толькі мінімум, выкананьне якога мы мусім патрабаваць ад улады».