Віцебскі музей партызанскага камбрыга Міная Шмырова адчыняецца пасля першага этапу рэканструкцыі, паведамляе БЕЛТА.
Была абоўленая экспазіцыя, дадаліся «унікальныя дакументы пасляваеннай дзейнасці» (у прыватнасці, рукапіс камбрыга «На приеме у товарища Сталина»), а таксама выстава падарункаў музею ад ганаровых гасцей і афіцыйных дэлегацый (з гонарам адзначаецца, што «за 40-гадовую гісторыю віцебскі музей наведалі прадстаўнікі больш чым 10 краінаў свету»).
А побач да 9 мая 2010 г. плануецца стварыць пад адкрытым небам экспазіцыйныя рэкрэацыі «Абарончыя акопы» і «Партызанскі аэрадром». Дый паднавіць наяўныя «Партызанскую зямлянку» і «Рэйкавую вайну».
На рамонт музея з абласнога бюджэту ўжо выдаткавана 300 мільёнаў рублёў.
Затое можна будзе, як кажа дырэктарка музея, «на больш высокім узроўні паказаць значнасць подзвіга савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».