Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе абласной ДАІ Наталля Сахарчук, аварыя адбылася 30 верасня прыблізна ў 19.20 на вуліцы Будаўнікоў.

Аўтамабіль «Таёта‑Карола», якой кіраваў 41‑гадовы мужчына, учыніў наезд на двух хлопчыкаў дзевяці і васьмі гадоў, якія перабягалі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Школьнікі з закрытымі чэрапна‑мазгавымі траўмамі, шматлікімі пераломамі, ударамі і драпінамі змешчаны ў Ганцавіцкую бальніцу. Іх стан урачы ацэньваюць як стабільна цяжкі. Паводле факту ДТЗ праводзіцца праверка.

З пачатку года на дарогах Брэсцкай вобласці адбылося 71 ДТЗ з удзелам дзяцей. Пяць з іх загінулі і 71 — атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?