Як вядома, 16 жніўня нацыянальная зборная Беларусі згуляе таварыскі матч з камандай Андоры. Гульня пройдзе ў Менску на стадыёне «Дынама» і пачнецца а 20.45. Гэты матч стане для нашай каманды юбілейным, сотым у гісторыі.

Сустрэча з андорцамі стане для выхаванцаў Юрыя Пунтуса апошняй рэпэтыцыяй перад адборачным турнірам да чэмпіянату Эўропы, што стартуе 2 верасьня.

Галоўны трэнер выклікаў на збор 21 футбаліста:

Галкіперы: Васіль Хамутоўскі (Томь Томск, Расея), Юры Жаўноў (ФК Масква, Расея).

Абаронцы: Зьміцер Лянцэвіч (Тарпэда Масква, Расея), Сяргей Амельянчук (Шыньнік Яраслаўль, Расея), Сяргей Штанюк (Луч-Энэргія Ўладзівасток, Расея), Аляксандар Шагойка, Аляксей Панкавец (абодва – Гомель), Аляксандар Юрэвіч (Шахтар Салігорск), Зьміцер Молаш (БАТЭ Барысаў)

Паўабаронцы: Дзяніс Коўба (Крылы Саветаў Самара, Расея), Аляксандар Кульчый (Томь Томск, Расея), Максім Рамашчанка (Дынама Масква, Расея), Аляксандар Глеб (Арсэнал Лёндан, Англія), Уладзімер Карыцька (Церак Грозны, Расея), Цімох Калачоў (Растоў Растоў-на-Доне, Расея), Алег Страханович (МТЗ-РІПА Менск).

Форварды: Віталь Булыга (Крылы Саветаў Самара, Расея), Віталь Кутузаў (Парма, Італія), Сяргей Карніленка (Дняпро Днепрапятроўск, Украіна), Віталь Ланько (Спартак Нальчык, Расея), Арцём Канцавы (МТЗ-РІПА Менск).

Белорусский футбол

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0