У пятніцу на пасяджэнні выканкама Украінскай федэрацыі хакею быў прызначаны новы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай. Ім стаў беларускі спецыяліст Міхаіл Захараў.
Захараў будзе сумяшчаць працу ў зборнай Украіны і мінскім «Юнацтве» — чэмпіёне Адкрытага першынства Беларусі, у якім выступае і кіеўскі «Сокал».
Перад трэнерам пастаўлена задача:
перамагчы на чэмпіянаце свету па хакеі ў першым дывізіёне, што пройдзе ў красавіку ў Галандыі, а значыць вывесці ўкраінцаў у элітны дывізіён.
0
0
0
0
0
0