Міжнародны дзень усмешкі адзначылі каля 50 маладых людзей 1 кастрычніка ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» у Мінску.
Удзельнікі сабраліся на першым паверсе і сталі ў выглядзе вялікага смайліка, які сімвалізуе ўсмешку. Маладыя людзі, якія трымалі ў руках памаранчавыя карткі , былі вочкамі смайліка, а зялёныя карткі — непасрэдна ўсмешкай.
Флэш‑моб прыцягваўся не больш за 5 хвілін. Ахоўнікі гандлёвага цэнтру пачалі хвалявацца з‑за натоўпу людзей і папрасілі ўсіх разысціся і пакінуць «Сталіцу». Таму ўсмешку паспелі пабачыць толькі тыя мінакі, якія выпадкова апынуліся ў чацвер вечарам у гандлёвым цэнтры.
Сусветны дзень усмешкі (World Smile Day) адзначаецца першага кастрычніка. Гэтае свята існуе, дзякуючы мастаку Харві Бэлу. Аднойчы да Харві вярнуліся прадстаўнікі Mutual Life Assurance Company of America с просьбай прыдумаць яркі і запамінальны сімвал — візітоўку кампаніі. Мастак прапанаваў кампаніі жоўтую рожыцу, якую сёння ўсе карыстальнікі інтэрнэта называюць смайлікам. Гэта адбылося ў 1963 годзе. Харві Бэл атрымаў паўсотні даляраў за працу і сусветную вядомасць.