Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 кастрычніка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы.

 Гродзенскі заапарк. Фота green-azya.livejournal.com.

Гродзенскі заапарк. Фота green-azya.livejournal.com.

Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—6°C, месцамі, а ў Віцебскай вобласці на большай частцы тэрыторыі замаразкі да 0 — мінус 3°C, днём плюс 7—13°C.

У Мінску пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С, месцамі на глебе замаразкі да 0 — мінус 2°С, днём плюс 9—11°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі.

4 кастрычніка ноччу па паўночна‑заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўднёва‑заходні 7—12 м/с, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах парывы 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—10°C, днём плюс 9—16°C, па поўдні да плюс 18°C.

5 кастрычніка ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночнай палове кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 6—11 м/с, ноччу месцамі, днём па поўначы парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°С, днём плюс 6—13°С.

У Мінску 4 кастрычніка воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва‑заходні 7—12 м/с, днём парывы 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°С, днём плюс 13—15°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?