«Адносінам паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрасаюзам перашкаджае адсутнасць жадання Беларусі рухацца да дэмакратызацыі».

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка аддзела па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь, Малдовай, Украінай і краінамі Паўднёвага Каўказа генеральнага дырэктара Еўракамісіі па замежных сувязях Райнхольд Брэндэр на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 2 кастрычніка.

Брэндэр падкрэсліў, што Еўрасаюз зрабіў шэраг станоўчых крокаў ва ўзаемаадносінах з Беларуссю, у тым ліку прыпыніў санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў. Некаторыя актыўныя крокі былі зроблены і з боку Беларусі, у прыватнасці, вызваленне ўсіх палівязняў.

«Мы тут, каб заявіць пра зацікаўленасць ЕС ва ўзаемаадносінах. Нам бы хацелася размарозіць Дамову аб партнёрстве і супрацоўніцтве, актывізаваць гандлёвае супрацоўніцтва, павялічыць фінансавую дапамогу, якая сёння значна меншая, чым у іншых краінах «Усходняга партнёрства». Таксама, нам бы хацелася павялічыць кантакты з людзьмі і палепшыць пытанне візавага рэжыму.

Мы зацікаўлены, каб людзі перасякалі мяжу без лішніх фармальнасцяў і кантактавалі з людзьмі іншых краінаў», - зазначыў еўрачыноўнік

Прадстаўнік Еўракамісіі выказаў занепакоенасць сітуацыяў са свободай СМІ ў Беларусі, а таксама з магчымасцю самарэалізацыі грамадзянскай супольнасці і магчымасці свободнай працы беларускіх партый.

«Што нам перашкаджала рухацца наперад — гэта адсутнасць жадання рухацца да дэмакратызацыі. Мы хочам, каб Беларусь зрабіла крокі ў накірунку паляпшэння ўзаемаадносінаў з ЕС» — сказаў Райнхольд Брэндэр.

«Усходняе партнёрства» з’яўляецца новай стратэгічнай ініцыятывай ЕС, якая пачынае новы раздзел ва ўзаемаадносінах з усходнімі краінамі‑суседзямі, у тым ліку і Беларуссю, шляхам далейшага супрацоўніцтва і набліжэння да ЕС. Напрацягу некальнік месяцаў, пасля дня афіцыйнага аб’яўлення дадзенай ініцыятывы ў траўні 2009 году, паміж ЕС і краінамі‑суседзямі пачалося фармаванне дыялога ў новым фармаце супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?