Абанэнтам мабільнай сувязі сталі даступныя паслугі кароткіх паведамленьняў рэлігійнага зьместу. На мабільны тэлефон можна атрымаць тэкставую і графічную інфармацыю. Паслуга даступная абанэнтам усіх апэратараў мабільнай сувязі, апроч «БеСТу» (абанэнты «Diallog» могуць карыстацца толькі тэкставым сэрвісам).

Сярод паслугаў – рэлігійныя навіны (ад сайтаў catholic.by і church.by), рэлігійны каляндар на гэты дзень, сьвяты, успаміны сьвятых і г.д. Пры жаданьні на мабільнік можна замовіць тэксты асноўных малітваў (каталіцкіх —на беларускай мове, рэцэпты посных страваў

Акрамя тэмаў, даступных праз паслугу sms-інфа, карыстальнікі mms-інфа могуць атрымаць падрабязныя апісаньні і фотаздымкі сьвятыняў, апісаньні і выявы каталіцкіх абразоў і інш. Больш за тое, можна атрымаць поўны тэкст Бібліі па разьдзелах і электронныя рэлігійныя паштоўкі.

Паводле Catholic.By, Стримлайн, ул. інф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0