Ад 4 да 6 жніўня ў Менску пройдзе першы фэстываль сучаснай паэзіі «Парадак слоў». Месцам правядзеньня фэстывалю выбраны музэй Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесьці.
На фэстывалі пройдуць літаратурныя чытаньні аўтараў зь Беларусі, Латвіі, Літвы, Расеі й Украіны.
4 жніўня адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё і выступ беларускіх паэтаў. 5-га выступяць паэты зь іншых краінаў. У трэці дзень пасьля заключных выступаў пройдуць чытаньні на прыродзе ў музэі беларускіх нацыянальных рамёстваў.
Уваход вольны.
Паводле litafisha.ru