Кіраўнік Распрыроднагляду А.Мітволь заявіў, што кампанія «Транснафта» ня можа забясьпечыць гарантыі бясьпекі трубаправодаў. Ён заявіў, што ня ўпэўнены ў тым, што падобная аварыя не паўторыцца зноў.

«Мы даехалі да Бранску і забралі ўсе дакумэнты, датычныя трубаправодаў. Гаворка ў іх ідзе пра дзьве ніткі нафтраправоду: Унеча-Полацк-1, які эксплюатуецца з 1964 г. і Ўнеча-Полацк-2 (з 1974 г.). Раней. адзін быў асноўным, другі рэзэрвовым, але зараз яны абодва эксплюатуюцца пад ціскам 43,5 кг на см²», – патлумачыў ён.

Паводле ягоных слоў, толькі за апошнія 4 месяцы на гэтых нафтаправодах было выяўлена 487 небясьпечных дэфэктаў (228 і 259 адпаведна). Брак пры вытворцасьці трубаў зьяўляецца галоўнай прычынай гэтага здарэньня. Ён таксама адцеміў вялікі тэрмін службы ўсіх асноўных нафтаправодаў кампаніі й адзначыў, што пры сучасных аб’ёмах прапампоўкі нафты зьяўляецца павышаная небясьпека іх паломкі.

«Тыя меры, якія ажыцьцяўляе «Транснафта» для павышэньня надзейнасьці дадзеных нафтаправодаў, ня могуць даць поўнай гарантыі іх бясьпекі. Па тых тэхнічных дакумэнтах, якія мы атрымалі, пры сёньняшнім тэхнічным стане гэтых трубаправодаў бясьпечнай эксплюатацыі быць ня можа», – заявіў ён.

Паводле ИА Neftegaz.RU