Першы рэйс хуткаснага пасажырскага цягніка «Славянскі экспрэс» між Менскам і Масквой адбудзецца 1 жніўня. Дзякуючы гэтаму цягніку час знаходжаньня ў дарозе між беларускай і расейскай сталіцамі скароціцца на 2,5 гадзіны. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы сур’ёзнай мадэрнізацыі чыгуначнага палатна, а таксама абнаўленьню электрацягнікоў.

«Славянскі экспрэс» будзе курсіраваць празь дзень. Па няцонтых ён будзе адпраўляцца з Масквы ў 23.35 і прыбываць у Менск у 6.04. Зь Менску будзе адыходзіць па няцотных у 21.46 і прыяжджаць у Маскву ў 6.20 па мясцовым часе.

Маршрутная хуткасьць цягніка будзе каля 100 км/г, на асобных участках дарогі – 140 км/г.

Паводле БЕЛТА, ИА REGNUM.