Паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, за студзень-жнівень 2009 г. колькасць работнікаў, якія працавалі няпоўны дзень ці былі ў адпачынках (часткова аплочаных ці за свой кошт), упершыню перавысіла 300 тысяч чалавек. За гэты перыяд у рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці працавалі 308 282 чалавек, паведамляе сайт charter97.org са спасылкай на газету zautra.by.

Большая частка з іх — 170 603 чалавекі — былі переведзеныя наймальнікамі на няпоўны працоўны дзень ці тыдзень.

Самы высокі ўзровень схаванага беспрацоўя па няпоўным працоўным часе ў Мінску. У студзені-жніўні няпоўны працоўны дзень быў уведзены для 49 757 работнікаў сталічных прадпрыемстваў. У: Брэсцкай вобласці — для 31 144 чалавека, у Гомельскай — для 26 229, у Гродзенскай — для 19 244, у Магілёўскай — для 17 054, у Мінскай — для 15 404. Найменшая колькасць работнікаў працавала на няпоўны дзень на прадпрыемствах Віцебскай вобласці – 11 771 чалавек.

Лічба работнікаў, якія працавалі няпоўны дзень ці былі ў вымушаных адпачынках у 2009 г. вырасла ў два разы проці 2008 г. і склала 9,2% ад агульнай колькасці работнікаў у краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0