05.10.2009 / 20:53

Лукашэнка ідзе на змякчэнне кантрактнай сістэмы 4

Аб гэтым ішла размова сёння на рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком ФПБ Леанідам Козікам

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб аптымізацыі парадку дзеяння ў краіне кантрактнай сістэмы найму. Аб гэтым ішла размова сёння на рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком ФПБ Леанідам Козікам.

У выпадках, калі чалавек працуе добрасумленна, не парушаючы працоўнай дысцыпліны і актыўна ўдзельнічаючы ў жыцці калектыву, мэтазгодна прадаставіць яму права працаваць далей на кантрактнай аснове або перайсці на бестэрміновы працоўны дагавор.

Прафсаюзны лідэр паведаміў пра адпаведны маніторынг, праведзены прафсаюзамі. Паводле яго даных, сёння ў Беларусі больш як 30 працэнтаў кантрактаў заключаюцца на тэрмін большы за 3 гады, 35 працэнтаў - да 5 гадоў.

0
Danik / Адказаць
05.10.2009 / 23:56
Імя яму Лукалрыг.
0
Homo habilis / Адказаць
06.10.2009 / 01:24
Ні адзін, ні другі не працуюць дабрасумленна, таму даўно пара разрываць з імі працоўны кантракт!
0
Міхась / Адказаць
06.10.2009 / 02:14
Увесь сэнс у кантракце на 5 год. Лука хоча каб яму зрабілі бестэрміновы =D
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру