Жанчына спрабавала набыць квіток да Санкт-Пецярбурга за фальшывыя рублі.

Адразу дзевяць фальшывых 50-тысячных купюр Нацыянальнага банка Беларусі трапілі ў рукі баранавіцкіх міліцыянтаў пасля таго, як 44-гадовая жанчына паспрабавала набыць за іх квіток да Санкт-Пецярбурга. «Грошы» выклікалі падазрэнне ў касіркі вакзалу «Баранавічы-Палескія», таму яна звярнулася да міліцыянтаў. Як высветлілася, фальшыўку вырабілі з дапамогай кампутаранага абсталявання на досыць невысокім ўзроўні — купюры мелі аднолькавы нумар і датаваліся 2000 годам. Па словах міліцыянтаў, з’яўленне падробных грошай такога наміналу – рэдкі выпадак, у Баранавічах такіх яшчэ не выяўлялі.

Супрацоўнікам міліцыі затрыманая расказала, што фальшыўку атрымала ў незнаёмца, у якога памяняла валюту на беларускія рублі. Распачатая крымінальная справа.

Паводле Intex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0