06.10.2009 / 17:53

560 старонак таямніцаў беларускай гісторыі 29

Выйшла ў свет такая кніга па беларускай гісторыі, якой яшчэ не было. І няхутка будзе.

Выйшла ў свет такая кніга па беларускай гісторыі, якой яшчэ не было. І няхутка будзе.

Аўтар ёмістай кнігі на 560 старонак пад інтрыгоўнай назвай «Тайны беларуской истории» Вадзім Дзеружынскі з’яўляецца рэдактарам газеты «Секретные исследования». Менавіта яго публікацыі ў названай газеце сталі асновай для кнігі. Газетныя артыкулы прайшлі рэдакцыю Анатоля Тараса і ў выніку ўвасобіліся ў паўнавартасную кнігу.

А сама кніга можа выклікаць вельмі разнастайныя пачуцці — ад захаплення, да агіды. Захапіць не самага абазнанага ў гісторыі Беларусі чытача могуць нават назвы некаторых частак. Ад шматзначнай «Наша Литва» да рашуча бескампраміснай «Тьма с востока», у якой апісваюцца ўзаемадачыненні ВКЛ з Масквой. Аўтар смела абыходзіцца з асноўнымі ўяўленнямі беларусаў аб іх продках, аспрэчваючы славянскія карані. Нават даследуе пры гэтым генакод беларусаў. Шмат дастаецца ад Дзеружынскага нашым усходнім суседзям. У кнізе яны называюцца выключна маскавітамі.

Асобныя раздзелы кнігі прысвечаныя БНР і падзеям 1939 года. Дзеружынскі апісвае падзеі беларускай гісторыі да 1944 года. Паводле выдаўца Анатоля Тараса, пазнейшыя падзеі немагчыма назваць гісторыяй. «Людзі, якія ў іх удзельнічалі, яшчэ жывыя. А гісторыя — гэта справа мёртвых».

Натуральна, што «Тайны беларуской истории» нельга лічыць навуковым даследваннем. Некаторыя тэзісы, прыведзеныя ў кнізе, не вытрымліваюць нават павярхоўнай крытыкі. Накшталт сцверджання, што сучасная Літва не мае ніякага дачынення да ВКЛ. Аднак гэтая кніга і не разлічаная на гісторыкаў. Хутчэй на масавага чытача, які за кнігай адпачывае, а не працуе. А вось для адпачынку кніга Дзеружынскага падыходзіць найлепш. Яе мэта — зацікавіць. Паказаць, што і ў беларускай гісторыі могуць быць таямніцы. Аўтар прапануе толькі свой погляд на іх, не прэтэндуючы на абсалютную ісціну.

250 асобнікаў кнігі з першага тысячнага тыражу адпраўленыя ў Маскву. Плануецца ў будучым давесці тыраж «Тайн беларуской истории» (а аўтар і выдавец настойваюць менавіта на такім напісанні) да 3 тыс. асобнікаў. Набыць кнігу можна ў большасці кнігарняў Мінска.

Алесь Пілецкі

0
Мінак / Адказаць
06.10.2009 / 18:27
Людзі, якія пішуць прыметнік ад слова "Беларусь" як "беларуский", бачаць не далей за свой нос.
0
galiusia / Адказаць
06.10.2009 / 20:08
Cikava, a nakolki apisanyja padzieji buduc adpaviadac gistarycznaj reczajisnasci?
0
dansker / Адказаць
06.10.2009 / 20:35
сапраўды, аўтару трэба было б падвучыць граматыку расейскае мова
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру