Як мы паведамляліраней, 22 ліпеня быў зьнік актывіст АГП і абаронца намётавага гарадку Дзяніс Дзянісаў. Ён знайшоўся толькі праз 2 дні: паведаміў, што яго зьбілі невядомыя, выкралі й вывезьлі ў Расію. Там ён, зь ягоных словаў, змог ад іх зьбегчы.

Сёньня ў адным з блоґаў у сеціве зьявіўся ліст ад імя Дзяніса Дзянісава, дзе распавядаецца гісторыя зьнікненьня і зьяўленьня моладзевага актывіста. У прыватнасьці сьцьвярджаецца, што 22 ліпеня за Дзянісам адкрыта сачылі ўвесь дзень ад 11-й гадзіны. Увечары, недзе а 20-й яго схапілі тры чалавекі, закінулі ў мікрааўтобус, ударылі па галаве і нырках, а пасьля гадзінаў 8-10 везьлі ў невядомым кірунку. У часе аднаго з прыпынкаў Дзянісава на доўгі час пакінулі аднаго ў машыне зь незамкнутымі дзьвярыма, і той уцёк. Цёразь лес ён выйшаў на трасу, даехаў аўтастопам да мястэчка Лугі, адтуль электрычкамі да Масквы, і нарэшце – вярнуўся ў Беларусь.

Аўтар допісу тлумачыць гэтыя падзеі «проста спробай напужаць».