Грамадства

Аляксандар Лукашэнка заявіў пра геапалітычныя інтарэсы Беларусі

На сёньняшняй нарадзе з кіраўнікамі беларускіх дыпляматычных прадстаўніцтваў за мяжой Аляксандар Лукашэнка заявіў пра геапалітычныя інтарэсы Беларусі, пра імкненьне да шматпалярнага сьвету. Стратэгічнымі саюзьнікамі Беларусі ён назваў Расею й Кітай ды заклікаў умацоўваць уласныя Ўзброеныя сілы й пазыцыі Беларусі ў Арганізацыі Дагавору аб Калектыўнай Бясьпецы.

На сёньняшняй нарадзе з кіраўнікамі беларускіх дыпляматычных прадстаўніцтваў за мяжой Аляксандар Лукашэнка заявіў пра геапалітычныя інтарэсы Беларусі, пра імкненьне да шматпалярнага сьвету. Стратэгічнымі саюзьнікамі Беларусі ён назваў Расею й Кітай ды заклікаў умацоўваць уласныя Ўзброеныя сілы й пазыцыі Беларусі ў Арганізацыі Дагавору аб Калектыўнай Бясьпецы.

Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з дыпляматамі й сябрамі ўраду ў Палацы Рэспублікі заклікаў павялічваць эканамічную прысутнасьць Беларусі ў сьвеце й параіў шукаць простыя рашэньні складаных праблем:

(Лукашэнка: ) «Мы павінны зыходзіць з таго, што рашэньне самых складаных пытаньняў у самым простым. Якім бы складаным ні было пытаньне, – рашэньне вельмі простае».

Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь ужо стала актыўным «суб’ектам міжнародных адносін», прыкметнай і значнай дзяржавай, сур’ёзным канкурэнтам. «Іначай да нас не было б столькі ўвагі з боку звышдзяржавы – ЗША й іхных саюзьнікаў ды сатэлітаў», – зазначыў спадар Лукашэнка. Паводле яго, Беларусьсю цікавяцца й іншыя цэнтры сілы: Кітай, Індыя, Расея. У Беларусі ж няма глябальных геапалітычных амбіцый, – падкрэсьліў А.Лукашэнка, але ёсьць геапалітычныя інтарэсы: разам са сваімі саюзьнікамі яна ўдзельнічае ў фармаваньні аднаго з усясьветных цэнтраў сілы, адстойвае шматпалярнасьць сьвету.

У якасьці новага цэнтру сілы й гаранту бясьпекі ў Эўропе Аляксандар Лукашэнка назваў Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бясьпецы краін СНД. Ён таксама нагадаў: на Захадзе чутны выказваньні, што ад Беларусі зыходзіць пагроза нестабільнасьці ў рэгіёне. І адказаў на гэта загадам: умацоўваць уласныя Узброеныя Сілы й пазыцыі ў АДКБ.

Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка пагаджаецца, што Беларусь як сувэрэнная дзяржава мае свае геапалітычныя інтарэсы, згодна зь якімі й павінна абіраць сабе саюзьнікаў:

(Вячорка: ) «Я ведаю, як і шмат мільёнаў беларусаў, што мы належым да эўрапейскай, эўраатлянтычнай цывілізацыі, і гуляць у пабудову нейкіх штучных цэнтраў сілы разам з Уга Чавэсам, Фідэлем Кастра, іранскімі аяталамі й паўночнакарэйскім дыктатарам нам абсалютна не з рукі. Гэта гульня, якая скончыцца на заўтра ж пасьля адыходу Лукашэнкі ад улады, і нічога ня дасьць Беларусі ў эканамічным, культурным і абарончым сэнсе».

Радыё Свабода

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць