07.10.2009 / 10:46

Ленін расплаціўся за забойства 3

У мястэчку Уваравічы Буда‑Кашалёўскага раёна знеслі паўразбураны помнік Леніну, які спрычыніўся да смерці 21‑гадовага мясцовага жыхара.

У мястэчку Уваравічы Буда‑Кашалёўскага раёна знеслі паўразбураны помнік Леніну, які спрычыніўся да смерці 21‑гадовага мясцовага жыхара.

Гэта пацвердзіў старшыня пасялковага савета Ігар Іванчыкаў.

Рашэнне пра знос помніка прымалі супольна. Пасялковы савет праводзіў анкетаванне ў асяродку мясцовых жыхароў.

Хто не запаўняў анкеты, таму тэлефанавалі нават дадому.

Галасы падзяліліся прыкладна напалову.
За аднаўленне помніка, які напачатку і ўлады наважваліся аднаўляць, выказаліся ў асноўным людзі сталага ўзросту. Маладыя, сярод якіх і жонка загіблага Марыя Кашлачова, наважаныя былі зліквідаваць помнік‑забойцу.

Нагадаем, што з 9 на 10 жніўня муж Марыі Юры Відуноў адзначаў з прыяцелямі нараджэньне дачкі. Уначы маладыя людзі прыйшлі на тэрыторыю школы, дзе стаяў помнік Леніну, каб сфатаграфавацца. Юры вырашыў забрацца вышэй.

Верхняя частка помніка Леніну ўключна з бетоннай рукой «правадыра сусветнага пралетарыяту» абрынулася і смяротна траўмавала маладога бацьку.

Па дарозе ў абласны шпіталь ён памёр. Трагедыя выклікала шырокі розгалас.

0
Filifionka / Адказаць
07.10.2009 / 12:36
Каб за адно ленінскае забойства зносілі па помніку, то іх бы не засталося ў прыродзе. Панапісваў расстрэльных цыдулак добры дзядуля.
0
Валодзя / Адказаць
07.10.2009 / 13:20
"Пасялковы савет праводзіў анкетаванне ў асяродку мясцовых жыхароў." Што гэта за дзермакрація такая? Ня доўга засталося таму пасялковаму савету.. :-)
0
wint / Адказаць
07.10.2009 / 14:22
Ленін зьдзейсьніў натуральны адбор.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру