07.10.2009 / 15:11

Барацьба за кантэнт 8

У Сеціве скандал: «Інтэрфакс» забараніў TUT.BY перадрукоўваць свае матэрыялы.

У Сеціве скандал: «Інтэрфакс-Захад» забараніў парталу TUT.BY перадрукоўваць свае матэрыялы. Асноўная прычына забароны — сістэмнае парушэнне інтэрнэт-парталам правілаў рэпублікацыі.

«Мы дазваляем перадрукоўваць не больш за тры матэрыялы ў суткі, але пры ўмове, што гэта будзе не больш за 25 працэнтаў пераказу асноўнага тэксту», — кажа намесніца генеральнага дырэктара інфармагенцтва «Інтэрфакс-Захад» Наталля Крашэўская.

Агенцтва патрабуе, каб давалася прамая спасылка на поўны тэкст, а таксама ставіўся іх лагатып. У «Інтэрфаксе» наракаюць, што на TUT.BY гэтых патрабаванняў не трымаліся.

«Лічу ненармальнай сітуацыю, калі TUT.BY здымае вяршкі з усіх СМІ. Мы плацім ганарары журналістам, а нехта бярэ і перадрукоўвае чужы кантэнт,

— заяўляе спадарыня Крашэўская. — Больш за тое, па RSS-падпісцы яны пастаўлялі навіны трэцім асобам. І ў такім разе ставілася спасылка на TUT.BY як на першакрыніцу. Усім іншым СМІ трэба звярнуць на гэта ўвагу».

Дырэкцыя TUT.BY распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім аспрэчвае свае парушэнні. «

Перадрукоўка навінаў праводзілася выключна на аснове пісьмовага дазволу інфармацыйнага агенцтва.

А два тыдні таму Наталля Крашэўская па электроннай пошце папярэдзіла TUT.BY пра часовае спыненне супрацоўніцтва». Але афіцыйнай пісьмовай забароны кіраўніцтва інтэрнэт-парталу яшчэ так і не атрымала.

«За гэтыя два тыдні топ-мэнэджэр TUT.BY неаднаразова кантактаваў са спадарыняй Крашэўскай і абмяркоўваў шляхі далейшага супрацоўніцтва.

Таму ўчарашняя заметка агенцтва аказалася для TUT.BY поўнай нечаканасцю», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Кастусь Матушыч

0
More Air / Адказаць
07.10.2009 / 17:02
Калі для маленькіх і спецыялізаваных сайтаў ды газэт ТУТбай выдатная пляцоўка каб засьвяціцца самім і свае навіны, дык для інфорагенцтваў, канешне, канкурэнт, які дзейнічае неадпаведна.
0
Gorliwy Litwin / Адказаць
07.10.2009 / 18:08
у Беларусі нікога так нізка не цэняць, як аўтараў. І тое сказаць - бульбы, гарэлкі і парсюкоў яны не вырабляюць, то калі яшчэ і ...ць іх нельга - то як патлумачыць паспалітаму люццу, які прабіўся ў рэдактары, - "зачэм во гэным во плаціць?" не плацілі і плаціць ня будуць. Плацяць толькі за агучку тэкстаў, якія сачынілі некаторыя прывілеяваныя пацаны - ну, Попер там, Маслоў, Барозу....
0
ofa / Адказаць
07.10.2009 / 21:57
Gorliwy Litwin, маеце рацыю. З адной папраўкай: паспалітых люццаў, якія прабіліся ў рэдактары, таксама цэняць дужа нізка.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру