Cярод іншага, яго абвінавачваюць у даванні хабару, парушэнні падатковага заканадаўства і подкупе апазіцыянераў.

Суд Італіі пастанавіў, што закон пра судовую недатыкальнасць прэм’ер-міністра краіны Сільвіo Берлусконі не адпавядае Канстытуцыі краіны.

Паводле суда, закон, што абараняе Берлусконі ад крымінальнага пераследу, парушае канстытуцыйны прынцып роўнасці ўсіх грамадзян перад законам.

«Закон Альфана», адзін з першых, прынятых Берлусконі пасля ўжо трэцяй перамогі на выбарах, дазволіў спыніць усе судовыя справы прэм’ера. Так, сярод іншага, яго вінавацілі ў даванні хабару брытанскаму адвакату Дэвіду Мілсу за непраўдзівыя паказанні на судзе па справе бізнэсу Берлусконі. Дзве іншыя справы — пра парушэнне падатковага заканадаўства і спробу подкупу сенатараў-апазіцыянераў — таксама былі замарожаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?