ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» разлічвае, што штраф за безбілетны праезд будзе павялічаны да адной базавай велічыні.

Гэта 35 тысяч рублёў. Такая прапанова ўнесена ў праект паправак у Кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях, які сёння разглядаецца парламентам.

Пакуль што штраф складае 0,2 базавай велічыні (7 тысяч рублёў).
Яшчэ некалькі гадоў таму штраф складаў 0,5 базавай велічыні, але быў паменшаны. Працэнт выплаты штрафаў у той час быў вельмі нізкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?