Анамальнае надвор’е назіралася ўвечары 8 кастрычніка.
Удзень моцна пацяплела, пад вечар слупок тэрмометра дасягнуў адзнакі +18 градусаў.
Недзе а 20:45—20:50 прайшла навальніца і пайшоў моцны дождж.
Сіноптыкі прагназуюць ужо гэтай ноччу сур’езнае пахаладанне.
Уначы тэмпература апусціцца да +5—7 градусаў цяпла. Удзень, 9 кастрычніка, будзе не больш за 11—13 градусаў.
І ўсё дажджы, дажджы, часам моцныя.