11‑гадовы хлопчык з Калінкавічаў выратаваў сваю сям’ю, своечасова адчуўшы пах дыму.

Пажар адбыўся ноччу на 9 кастрычніка ў пяціпавярховым доме ў Калінкавічах. У 1.45 дыспетчару паступіла паведамленне аб узгаранні на першым паверсе будынка.

У кватэры жыла жанчына і чацвёра яе дзяцей ад 4 гадоў да 11 гадоў.

Самой гаспадыні ў тую ноч у доме не было, яна пайшла да свайго прыяцеля, пакінуўшы дзяцей на догляд дзядзькі. Ноччу самы старэйшы дзіцёнак прачнуўся і адчуў пах дыму. Ён убачыў, што гарыць ложак, на якім спіць мужчына. Хлопчык разбудзіў яго,

але дзядзька, не паклапаціўшыся пра бяспеку дзяцей, пакінуў іх у палаючай кватэры і збёг.

11‑гадовы хлопчык разбудзіў усіх дзяцей, яны разбудзілі суседзяў, і тыя выклікалі выратавальнікаў.

Супрацоўнікам МНС прыйшлося эвакуаваць 30 жыхароў пад’езда, у тым ліку 13 дзяцей.

Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнасць падчас палення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?