02.08.2006 / 18:29

Кіраўнік МЗС Латвіі: пасольства Беларусі ня зможа нармальна працаваць

Міністар замежных спраў Латвіі Арціс Пабрыкс (Artis Pabriks) ня будзе сустракацца з новым паслом Беларусі ў Латвіі ды таго часу, пакуль ня будзе атрыманае афіцыйнае тлумачэньне наконт ператрусу на кватэры латвійскага дыплямата ў Менску. Такую заяву міністра распаўсюдзіла прэсавая служба МЗС Латвіі.

Міністар замежных спраў Латвіі Арціс Пабрыкс (Artis Pabriks) ня будзе сустракацца з новым паслом Беларусі ў Латвіі ды таго часу, пакуль ня будзе атрыманае афіцыйнае тлумачэньне наконт ператрусу на кватэры латвійскага дыплямата ў Менску. Такую заяву міністра распаўсюдзіла прэсавая служба МЗС Латвіі. У сваю чаргу сам Пабрыкс сёньня, 2 жніўня, патлумачыў у інтэрвію латвійскаму радыё: “Сустрэча не адбудзецца, пакуль беларускі бок ня дасьць афіцыйнага тлумачэньня, ці ня значыць ператрус і грубае ўварваньне ў кватэру нашага дыплямата і, як сьцьвярджаюць агенцтвы навінаў, нібыта пачатак крымінальнага працэсу, што Беларусь гэтак разумее сэнс прававое дзяржавы? І ці ня значыць гэта хаця б ускосна, што гэты чалавек аб’яўлены ў Беларусі пэрсонай нон-грата? Пакуль я не атрымаю адказу на гэтыя пытаньні, мая сустрэча з новым паслом Беларусі ў Латвіі не адбудзецца. І я думаю, пакуль яны не ўнясуць яснасьці, гэтае пасольства ня зможа ў Латвіі нармальна працаваць”. Пра здарэньне міністар замежных спраў Латвіі таксама праінфармаваў кіраўніцтва ЭЗ і выразіў надзею, што яно асудзіць дзеяньні ўладаў Беларусі і дасьць ім належны адпор.

Паводле інфармацыі пасольства Беларусі, агляд менскай кватэры нейкага грамадзяніна К. быў праведзены праваахоўчымі органамі ў рамках барацьбы з распаўсюдам парнаграфіі. І калі Рэйма Шмітс (Reimo Smits), які жыхарыў у кватэры без заключэньня дамовы паднайму, паказаў пасьведчаньне супрацоўніка пасольства Латвіі, пра гэта адразу ж было паведамлена ў МЗС Рэспублікі Беларусь.

ИА REGNUM

Глядзі яшчэ:

Міністар замежных спраў ня прыме пасла Беларусі — афіцыйная заява МЗС Латвіі.

У адносінах Рэйма Шмітса ўзбуджаная крымінальная справа; парушэньня дыпляматычнага статусу не было — заява Пракуратуры Рэспублікі Беларусі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру