«Белсат» — гэта незалежны беларускі спадарожнікавы тэлеканал
12 кастрычніка, панядзелак
19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)
19:05 «Элі Макбіл», тэлесерыял: V сезон, 22 серыя (апошняя)
19:55 На колах (аўтамабільны тэлечасопіс канала «Нямецкая хваля»)
20:25 Госць «Белсата»
20:40 Хто ёсць кім: Валеры Леванеўскі
«Толькі не пра палітыку, гэта небяспечна», — такія словы можна часта пачуць у Беларусі. Нават сярод людзей актыўных, якія займаюцца бізнэсам. Але як ні парадаксальна, за апошнія 15 гадоў у Беларусі за краты трапіла значна больш бізнэсоўцаў, чымся палітыкаў.
Пра гэта добра ведае Валеры Леванеўскі з Гродна. Уладальнік шапіка на гродзенскім кірмашы, ён ведаў усе цяжкасці, з якімі сутыкаюцца малыя прадпрымальнікі. Яго талент арганізатара раскрыўся ў часе пратэстаў супраць чарговых абмежаванняў. На ягоны заклік тысячы гандляроў па ўсёй краіне спынілі сваю працу. Але гэта і прывяло яго за краты.
21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)
21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Усяслаў Чарадзей» (спазнаваўчая праграма)
21:25 «Пупенда», маст. фільм, рэж. Ян Гржэбэйк, 2003 г., Чэхія.
23:20 Аб’ектыў
13 кастрычніка, аўторак
19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)
19:05 МакраФон: «Рок карона—2008», ч. 1
19:40 Тыдзень з радыё «Свабода» (аналітычная праграма)
20:10 Акно ў Еўропу (інфармацыйная праграма)
20:40 Сальда (эканамічная праграма)
21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)
21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Дзяржавы» (спазнаваўчая праграма)
21:30 Невядомая Беларусь: «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», дак. фільм, рэж. Антон Цялежнікаў, 2009 г., Польшча, ч. 1
22:10 Аўтастопам праз Еўропу, 5 серыя: Парыж
22:25 Прэс‑экспрэс (агляд медыяў)
22:40 «Калыханка» ад Сашы і Сірожы: «Дача»
22:50 Аб’ектыў
14 кастрычніка, серада
19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)
19:10 Праект «Будучыня» (навукова‑папулярны тэлечасопіс канала «Нямецкая хваля»)
19:40 Форум (ток‑шоу): «За калючым дротам. Ці мы гатовы да дэмакратыі?»
20:35 «Новае жыццё», рэпартаж, 2009 г., Польшча
Пратэстанцкая царква «Новае жыццё», як і «Малады фронт», ідзе ў авангардзе барацьбы за дэмакратычную Беларусь. Вернікі «Новага жыцця» — пераважна інтэлігенцыя і моладзь. Яны збудавалі сабе святыню і бароняць яе ад нападак чыноўнікаў. Цягам гадоў ідзе суд паміж царквою «Новае жыццё» і сталічнымі ўладамі, якія спрабуюць аспрэчыць права грамады карыстацца зямлёю, на якой стаіць царква. Змагаючыся за свой малельны дом, вернікі нават 23 дні галадалі…
21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)
21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Еўфрасіння Полацкая» (спазнаваўчая праграма)
21:30 «Кансультацыя ў ружовым садзе», серыял: 28 серыя
22:25 Сальда (эканамічная праграма)
22:40 Аб’ектыў
15 кастрычніка, чацвер
19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)
19:05 «Ранча Піковая Сямёрка», серыял: 22 серыя
19:35 Кухня (музычна‑публіцыстычная праграма)
20:00 На колах (аўтамабільны тэлечасопіс канала «Нямецкая хваля»)
20:30 «Бульбаны», мультсерыял: «Made in Беларусь»
20:40 Маю права (прававая праграма)
21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)
21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Беларусы ў Грунвальдскай бітве» (спазнаваўчая праграма)
21:30 «Афіцэр», дэтэктыўны серыял: 2 серыя
22:25 Рэпарцёр (публіцыстычная праграма)
22:50 Аб’ектыў
16 кастрычніка, пятніца
19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)
19:05 «Аблавушак», мультсерыял: «Пачваркі»
19:15 «Геніяльны аматар», дак. фільм, рэж Б’ёрн Райнгарт, 2008 г., Румынія
Васіле Лаза Арпад быў вымушаны пакінуць бацькоўскую хату ў глухой румынскай правінцыі. Ён падаўся вучыцца на матэматыка ва ўніверсітэце ў горадзе Клуж, але матэматыкам так і не стаў, прысвячаючы ўвесь час фатаграфіі. Васіле робіць здымкі, каб захаваць памяць пра людзей, пра горад… Рэжысёр стварыў незвычайны фільм, у якім паказваецца нетыповы лад жыцця нетыповага героя на фоне мікраграмадства.
20:00 Невядомая Беларусь: «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», дак. фільм, рэж. Антон Цялежнікаў, 2009 г., Польшча, ч. 2
Разгорнуты саветамі партызанскі рух у Беларусі моцна паўплываў на паводзіны нямецкай адміністрацыі. У выніку найбольш пацярпела цывільнае насельніцтва. Карныя акцыі СС і паліцыі пакідалі пасля сябе спаленыя вёскі ды тысячы трупаў мірных жыхароў. Гаўляйтэр Вільгельм Кубэ выступаў супраць такіх акцыяў, таму з ягонай ініцыятывы «для вырашэння партызанскага пытання» ўтварыліся аддзелы Беларускай Самааховы (БСА). Аднак неўзабаве немцы пачалі бачыць пагрозу ў БСА…
20:40 Госць «Белсата»
21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)
21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Курганы» (спазнаваўчая праграма)
21:25 «Панна Ніхто», маст. фільм, рэж. Анджэй Вайда, 1996 г., Польшча.
23:05 Аб’ектыў
17 кастрычніка, субота
19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)
19:05 «Аблавушак», мультсерыял: «Гняздзечка»
19:15 Аўтастопам праз Еўропу, 6 серыя: Мілан
19:35 YoLife! (моладзевая праграма)
20:00 Еўропа сёння (тэлечасопіс канала «Нямецкая хваля»)
20:25 Тыдзень з радыё «Свабода» (аналітычная праграма)
21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)
21:10 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Расціслаў Смаленскі» (спазнаваўчая праграма)
У сярэдзіне ХІІ ст. Смаленскае княства пачынае набіраць сілу: князі Расціславічы займаюць ключавыя пазіцыі ва ўсходнеславянскіх княствах, Смаленск становіцца адным з культурных цэнтраў. І заслуга ў гэтым належыць аднаму чалавеку.
21:20 Суботні сеанс: «Сваты», маст. фільм, рэж. Эндру Флемінг, 2003 г., ЗША—Нямеччына.
Стыў і Джэры будуць сватамі. Аднак пасля першага спаткання дзвюх сем’яў бачна, што сямейная ідылія маладым не пагражае. Джэры, бацька маладой, — паспяховы лекар. Стыў, бацька маладога, — рашучы афіцэр ЦРУ. Неўзабаве акалічнасці ўцягваюць іх абодвух у міжнародную аферу, звязаную з кантрабандаю зброі.
22:55 Аб’ектыў
18 кастрычніка, нядзеля
19:05 «Аблавушак», мультсерыял: «Вароніна гняздо»
19:10 Прэс‑экспрэс (агляд медыяў)
19:25 «Таямніца крэпасці шыфраў», тэлесерыял: 1 серыя, рэж. Адэк Драбіньскі, 2007 г., Польшча.
Польскі ваенна‑сенсацыйны серыял апавядае пра апошнія месяцы Другой сусветнай вайны. Амерыканская і савецкая выведкі ліхаманкава шукаюць сакрэтную дэшыфравальную машыну «Меч‑рыба», пры дапамозе якой немцы ўзломваюць шыфры саветаў. Падзеі серыяла падводзяць гледача да самай вялікай таямніцы Трэцяга Райху — працаў нямецкіх навукоўцаў для стварэння атамнай бомбы, якія вядуцца ў падземных лабараторыях у Судэцкіх гарах…
20:10 Форум (ток‑шоу): «Мастак і час»
Улады падзялілі дзеячаў культуры на «сваіх» і «чужых». Многіх папулярных актораў, вядомых нам яшчэ з дзяцінства, сёння мы не бачым ні на тэлебачанні, ні на сцэне. Чаму? Бо яны сталі нязручныя для цяперашніх уладаў. Яны зрабілі свой выбар, і гэты выбар ім дорага каштаваў. «Правільныя» акторы і артысты гатовыя з’яўляцца на афіцыйных канцэртах, пісаць песні пра кіраўніка дзяржавы і служыць сваім талентам умацаванню яго аўтарытэту.
21:00 Аб’ектыў (вынікі тыдня)
21:25 Акно ў Еўропу (інфармацыйная праграма)
21:50 Фільматэка майстроў: «Несвядомыя», маст. фільм, рэж. Хаакін Арыстрэль, 2004 г., Іспанія—Нямеччына—Партугалія—Італія.