17.45
Увечары ў сераду ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачалі спрэчкі па судовай справе актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства». Пракурор запатрабаваў для Міколы Астрэйкі тры гады калёніі, для Эніры Браніцкай, Аляксандра Шалайкі і Цімоха Дранчука па два гады калёніі.