11.10.2009 / 19:53

Конкурс перакладнікаў часопіса «ПрайдзіСвет» навіны ад чытачоў 15

Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» абвяшчае пра пачатак прыём перакладаў для другога конкурсу перакладнікаў.

Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» запрашае ўзяць удзел у чарговым конкурсе перакладнікаў.

Гэтым разам конкурсы прымеркаваныя да выхаду трэцяга нумару часопіса, тэматыку якога можна акрэсліць як калядна-містычную.

Вашай увазе прапануем 9 вершаў з дзевяці моваў: ангельскай, гішпанскай, італьянскай, нямецкай, польскай, расійскай, украінскай, французскай і шведскай. У параўнанні з мінулым нумарам мы зменшылі колькасць моваў, выключыўшы тыя, конкурсы з якіх не адбыліся. Пры жаданні яны будуць вернутыя. Таму калі ў дадзеным спісе, вы не знойдзеце вершаў на той мове, з якой перакладаеце, вы можаце звярнуцца да рэдакцыі (па пошце альбо на форуме). Мы адкрытыя для супрацоўніцтва, і з вашага жадання змесцім конкурс па гэтай мове.

Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў трэцім нумары часопіса, выхад якога запланаваны на канец снежня.

Пераклады можна альбо даслаць на адрас рэдакцыі: rada@prajdzisvet.org, альбо размясціць на нашым форуме, дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша – адпаведная тэма.

Варта адзначыць, што другі спосаб больш пажаданы, бо мае шэраг перавагаў: у такім выпадку ўдзельнікі конкурсаў змогуць пабачыць і абмеркаваць і пераклады іншых. Таксама гэта дасць магчымасць прадметна разгледзець ваш пераклад і дапрацаваць яго пры наяўнасці невялікіх хібаў. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на форуме – па гэтай спасылцы. – альбо націснуўшы на кнопку “Рэгістрацыя” на галоўнай старонцы форуму. У хуткім часе ваш уліковы запіс будзе актываваны адміністратарам, і вы атрымаеце доступ да ўсіх матэрыялаў форуму.

Пераклады прымаюцца да 1 снежня.

З перакладамі пераможцаў папярэдняга конкурсу можна пазнаёміцца

Спампаваць тэксты для перакладу можна тут: http://prajdzisvet.org/main.do?method=contests

тут.

0
Перашто? / Адказаць
11.10.2009 / 20:16
Распаўсюджвальнiк + перакладчык = перакладнiк. Генiяльна! Макраступы адпачываюць!
0
Аляксей з Тулы / Адказаць
11.10.2009 / 21:52
Ну насамрэч слова "перакладнік" ёсць у слоўніках, але мне больш падабаецца варыянт "перакладчык" %)
0
Danik / Адказаць
11.10.2009 / 23:19
Аляксей з Тулы напiсаў(ла) Кастрычнiк 11, 2009 у 21:52 Ну насамрэч слова "перакладнік" ёсць у слоўніках, але мне больш падабаецца варыянт "перакладчык" %) ------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------ Аляксандар Лукашанец з Вамі быў бы поўнасьцю згодны.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру