11.10.2009 / 19:50

«Студэнты патрабуюць, каб ім выдалі электрашокеры» 5

А то ці мала каго там прыйдзецца перапісваць, алкаголікаў ці маньякаў якіх‑небудзь?

Бярэмя сёлетняга перапісу паклалі на студэнтаў. Ці радыя яны і як збіраюцца працаваць, распавяла студэнтка факультэта міжнародных адносінаў БДУ Кацярына.

Кацярына: Студэнты адрэагавалі кепска, мякка кажучы. Больш за ўсё ў гэтай сітуацыі пужае, што невядома, якіх грамадзян прыйдзецца наведаць. Многія студэнты патрабуюць, каб ім выдалі электрашокеры з сабой. А то ці мала каго там прыйдзецца перапісваць, алкаголікаў ці маньякаў якіх‑небудзь. Хадзіць трэба будзе па адным. Здаецца, для наведвання асабліва асацыяльных асобаў абяцаюць даваць міліцыянта, але ж гэтых асобаў яшчэ распазнаць трэба! То бок, сустрэцца з імі ўсё адно прыйдзецца. Усе спадзяюцца толькі на добрапрыстойнасць грамадзян.

«НН»: З вамі ўжо абгаворвалі ўмовы працы?

К: Сказалі, што будуць плаціць 175 тысяч, хаця ў інтэрнэце паўсюль пішуць, што 140. Наогул, мы ўсё толькі з інтэрнэта і даведваемся. Нам паведамілі постфактум і толкам нічога не патлумачылі. Аплата за нашу працу, дарэчы, мінімальная. Як кажуць, добра, што не задарма, бо кожнаму студэнту прыйдзецца перапісаць па 300 чалавек.

«НН»: Ці могуць студэнты адмовіцца ад удзелу?

К: Як сказала Святлана Навасёлава, начальнік Упраўлення перапісу насельніцтва, на адной з прэс‑канферэнцый: «Гэта закон аб перапісе насельніцтва, і закон павінны выконваць усе. Для адмовы ад удзелу ў перапісе павінны быць аб’ектыўныя прычыны, і гэтае пытанне павінна вырашацца з кіраўнікамі навучальных установаў». Нават і не ведаю, якія там павінны быць прычыны, каб студэнта вызвалілі ад перапісу.

«НН»: А ці будуць вас вызваляць ад заняткаў?

К: Так, вызваляемся на цэлы месяц. Сказалі, што ўсе пары пераносяцца на лістапад. Калі гэта насамрэч так, нагрузка будзе каласальная. Добра яшчэ бюджэтнікам, ім стыпендыю захавалі. Платнікі прасілі пералічыць гэты месяц, але, натуральна, ніхто гэтага рабіць не будзе, то бок, яны будуць яшчэ і аплачваць такое навучанне.

«НН»: Будзеш добрасумленна выконваць працу ці паспрабуеш «схалтурыць»?

К: Шчыра кажучы, пакуль не ўяўляю, як гэта будзе магчыма. Толькі калі самім за каго‑небудзь запаўняць. У нас некаторыя хочуць «адкасіць», але пакуль не ведаю, як гэта ім удасца.

Гутарыла Вольга Жарнасек

0
ABC / Адказаць
11.10.2009 / 22:43
Сьмешна. Начальнік Упраўлення перапісу насельніцтва, на адной з прэс‑канферэнцый адкрыта пудрыць мазгі цэлай кучы народу. Куча народу не супраціўляецца.
0
Сямён / Адказаць
12.10.2009 / 09:17
Вольга Жарнасек )
0
Z / Адказаць
12.10.2009 / 11:10
Так им и надо. Если не могут поинтересоваться, что же это за закон, который предписывает им обязательно становиться переписчиками, то это их проблемы. Студенты давно уже не дерзкая братия, а простое быдло, которое боится поднять головы -- потому что якобы отчислят. Такими легче всего манипулировать, таких легче всего унижать. Но если какая-то бумажка не самого лучшего вуза им дороже чувства собственного достоинства, самоуважения, то поделом таким студентам.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру