11.10.2009 / 10:53

Алег Гулак: «За недакладныя звесткі адказнасць не прадугледжана» 1

Старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта патлумачыў права беларусаў на неразгалошванне прыватных звестак падчас перапісу насельніцтва.

Старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта патлумачыў права беларусаў на неразгалошванне прыватных звестак падчас перапісу насельніцтва.

«НН»: Ці мае права грамадзін РБ не называць сваё прозвішча і імя перапісчыкам?

Алег Гулак: Перапіс насельніцтва паводле Законе аб перапісе — гэта статыстычныя дадзеныя, і дзяржава сама вырашае, якія дадзеныя павінны быць сабраныя. Калі мы паглядзім, што закон кажа пра неабходнасць грамадзян даваць звесткі, то знойдзем, што грамадзянін абавязаны не перашкаджаць перапісу і прадастаўляць дакладныя дадзеныя. Але адказнасці за парушэнне мы не знаходзім. Мы можам казаць максімум пра маральную адказнасць і наўрад ці можам казаць, што грамадзянін абавязаны даць дакладную інфармацыю, бо за недакладныя звесткі адказнасць не прадугледжана.

Да таго ж артыкул 27 Канстытуцыі РБ кажа, што кожны мае права не даваць звесткі супраць сябе і сваіх блізкіх. Калі грамадзянін баіцца пераследу па падставе дадзеных ім звестак, то можа не адказваць на тыя ці іншыя пытанні. Напрыклад, на пытанні, адносна крыніцаў прыбыткаў.

«НН»: Ці мае права чалавек наогул не адчыняць перад перапісчыкамі дзверы?

АГ: Ізноў жа мы можам казаць толькі пра маральную адказнасць. Гэта права кожнага грамадзяніна.

nn.by

0
bL8dy_R8ts / Адказаць
12.10.2009 / 16:46
Хто баіцца перасьледу на той падставе, што назваў сябе беларусам - той хай запішацца расейцам. Абы не плакала быдлятка. Так ужо яму страшна!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру