На пасаду старшыні моладзевай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ», з’езд якой прайшоў 10 кастрычніка ў Мінску, прэтэндавалі Андрэй Крэчка і Аляксандра Клімовіч.

Удзел у з’ездзе ўзялі 64 дэлегаты.

Выступаючы перад дэлегатамі, Крэчка назваў галоўным пунктам яго прапаноў наконт дзейнасці арганізацыі — узмацненне рэгіянальнай працы.
«Цяпер атрымліваецца так, што рэгіёны засталіся самі па сабе, а Мінск — сам па сабе. Адзіная прычына, чаму «Моладзь БНФ» яшчэ не страціла свае рэгіянальныя структуры, — гэта праца аднаго з цяперашніх намеснікаў старшыні Антона Каліноўскага», — заявіў ён.

«Калі я стану старшынём арганізацыі, то асноўны ўпор маёй працы будзе зроблены на будучыя выбарчыя кампаніі. Я лічу, што мы павінны працаваць у шчыльнай звязцы падчас выбараў з Партыяй БНФ. Я буду змагацца за тое, каб кандыдатаў ад Партыі БНФ на мясцовых выбарах і таго кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах, якога падтрымае Партыя БНФ, актыўна падтрымлівалі і маладыя члены нашай арганізацыі», — заявіў будучы старшыня.

***

Андрэй Крэчка нарадзіўся ў 1987 у Мінску, працаваў у інфармацыйна-вылічальным цэнтры Міністэрства фінансаў сістэмным адміністратарам. Скончыў 9 класаў політэхнічнай гімназіі, радыётэхнічны каледж. Цяпер вучыцца на 4-м курсе БДУІР на завочным аддзяленні. Быў звольнены з працы з-за ўдзелу ў масавых акцыях апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?