Яшчэ раней датэрмінова занялі першыя месцы ў сваіх групах зборныя Англіі, Іспаніі і Галандыі.

У плей-оф выйшлі зборныя Расіі, Босніі, Ірландыі і Францыі.

Як мінімум у плей-оф згуляе зборная Славакіі (3-я група), што ў суботу прайграла Славеніі – 0:2. А то і славакі зоймуць першае месца ў групе, калі выйграюць у гасцях у ніякіх у гэтым турніры палякаў. Чэхія – Польшча – 2:0.

Турнірнае становішча: Славакія – 19, Славенія – 17, Чэхія – 15, Паўночная Ірландыя – 14, Польшча – 11, Сан-Марына – 0.

14 кастрычніка: Польшча – Славакія, Сан-Марына-Славенія, Чэхія – Паўночная Ірландыя.

***

У 1-й групе зборная Даніі, што перамагла ў Капенгагене Швецыю – 1:0, Партугалія перамагла Венгрыю – 3:0.

Становішча: Данія – 21, Партугалія – 16, Швецыя – 15, Венгрыя – 13, Албанія – 7, Мальта – 1.

14 кастрычніка: Швецыя – Албанія, Партугалія – Мальта, Данія – Венгрыя.

***

2-я група: Люксембург – Швейцарыя – 0:3, Грэцыя – Латвія – 5:2, Ізраіль – Малдова – 3:1.

Швейцарыя – 20, Грэцыя – 17, Ізраіль – 15, Латвія – 14, Люксембург – 5, Малдова – 3.

14 кастрычніка: Швейцарыя – Ізраіль, Грэцыя – Люксембург, Латвія – Малдова.

Швейцарцам дастаткова не прайграць дома Ізраілю, каб заняць першае месца.

***

У 4-й групе першае месца датэрмінова заваявала зборная Нямеччыны, што перамагла ў суботу ў Маскве Расію з лікам 1:0. Расія датэрмінова заваявала пуцёўку ў плей-оф.

***

У 5-й групе яшчэ месяц таму першае месца загадзя заняла Іспанія, што ўчора абыграла ў Ерэване Арменію – 2:1, пуцёўку ў плей-оф заваявала зборная Босніі, што перамагла ў суботу ў Таліне Эстонію – 2:0. Бельгія – Турцыя – 2:0.

Іспанія – 27, Боснія – 19, Турцыя – 12, Бельгія – 10, Эстонія – 5, Арменія – 4.

У сераду ў Стамбуле згуляюць зборныя Турцыі і Арменіі. У суботу гэтыя краіны падпісалі дамову пра ўсталяванне дыпламатычных адносін.

***

6-я група:

Беларусь – Казахстан – 4:0, Украіна – Англія – 1:0

Англія – 24, Украіна – 18, Харватыя – 17, Беларусь – 13, Казахстан – 6, Андора – 0.

14 кастрычніка: Англія – Беларусь, Андора – Украіна, Казахстан – Харватыя.

Зборная Англіі датэрмінова заваявала пуцёўку на чэмпіянат свету, зборная Беларусі – 4-е месца. Украіне, каб трапіць у плей-оф, трэба перамагаць Андору.

***

Група 7

Сербія – Францыя – 5:0, Францыя – Фарэры – 5:0, Аўстрыя – Літва – 2:1.

Сербія – 22, Францыя – 18, Аўстрыя – 14, Румынія, Літва – 9, Фарэры – 4.

Зборная Сербіі датэрмінова заняла першае месца. У апошнім туры яны наведаюць Літву, Францыя выйшла ў плей-оф.

***

Група 8

Італія – Ірландыя – 2:2, Кіпр – Балгарыя – 4:1, Чарнагорыя – Грузія – 2:1.

Італія – 21, Ірландыя – 17, Балгарыя – 11, Кіпр – 9, Чарнагорыя – 8, Грузія – 3.

***

Група 9

Адборачны турнір тут скончыўся месяц назад, першае месца заняла Галандыя, другое – Нарвегія, якая з-за малой колькасці балаў, у плей-оф не трапляе.

***

Апошні тур ва ўсіх групах пройдзе 14 кастрычніка, лёсаванне плей-оф – 19 кастрычніка, матчы плей-оф – у лістападзе.

Расія з прычыны вялікага пасеўнага рэйтынгу не згуляе ў плей-оф з камандамі Партугаліі, Грэцыі і Францыі, а ёй могуць трапіць зборныя кшталту Украіны, Босніі, Ірландыі, Славакіі і Славеніі.

У Паўночнай Амерыцы пуцёўкі ў плей-оф заваявалі зборныя ЗША і Мексікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?